Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі: “З Рыма-Каталіцкім Касцёлам у нас будуюцца добрыя ўзаемаадносіны” |
Беларуская Праваслаўная Царква
|
14.05.2014 13:03 |
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел лічыць, што Праваслаўная Царква і Каталіцкі Касцёл у Беларусі будуюць добрыя ўзаемаадносіны. Аб гэтым іерарх сказаў падчас прэс-канферэнцыі, якая адбылася 13 мая.
“З Рыма-Каталіцкім Касцёлам у нас будуюцца добрыя ўзаемаадносіны. Гэта шматвяковая традыцыя. Часам яны былі больш цёплымі, часам адбываецца ахаладжэнне”, - адзначыў Патрыяршы Экзарх, словы якога прыводзіць БЕЛТА.
“Сёння адносіны з католікамі ў Беларусі – ні холадна, ні горача. Добрыя, спакойныя ўзаемааадносіны. Мы не ўмешваемся ў справы адзін аднаго”, - дадаў Мітрапаліт Павел.
Кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы нагадаў таксама, што ў пачатку чэрвеня бягучага года ў Мінску пройдзе праваслаўна-каталіцкі форум, які стане нефармальнай пляцоўкай для зносінаў іерархаў дзвюх канфесій.
(AG)
|