Фестываль «Беларусь Праваслаўная» пройдзе ў Оршы |
Беларуская Праваслаўная Царква |
10.10.2014 11:23 |
Праграма фестываля ўключае ў сябе літургіі ў мясцовай святыні, а таксама крыжовы ход па горадзе з абразом Маці Божай Аршанскай. На фестывалі будзе працаваць некалькі выставак, у тым ліку экспазіцыя факсімільных выданняў выдавецтва Беларускага Экзархата; праваслаўная выстаўка-ярмарка, археалагічная выстаўка «Праваслаўныя старажытнасці Беларусі» і г.д. У міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Куцеінскаму манастыру, прымуць удзел гісторыкі, супрацоўнікі музеяў, краязнаўцы і кнігазнаўцы з Беларусі, Расіі і Польшчы. |