Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Інстытут тэалогіі БДУ запрашае настаўнікаў і вучняў да ўдзелу ў творчых конкурсах
Беларуская Праваслаўная Царква
01.12.2014 16:40

Конкурс навуковых работ і сачыненняў сярод вучняў сярэдніх школ, ліцэяў і гімназій праводзіць Інстытут тэалогіі БДУ.

Конкурсы прысвечаны 1000-годдзю князя Уладзіміра і арганізаваны Інстытутам тэалогіі БДУ, Сінадальным аддзелам па рэлігійным выхаванні і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы пры падтрымцы Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр святых Мятода і Кірылы».

Пра гэта паведамляе партал church.by.

Тэмы навуковых работ:

  • Біблійныя сюжэты ў творах мастацкай літаратуры
  • Біблійныя сюжэты ў выяўленчым мастацтве
  • Біблійныя сюжэты ў духоўнай і свецкай музычнай культуры
  • Духоўны подзвіг князя Уладзіміра

Дэдлайн — 1 красавіка 2015 года (па паштовым штэмпелі)

Яшчэ адзін творчы конкурс праводзіцца сярод сачыненняў на тэму «Вера ў сэрцы маім». Падтэмы:

  • Вера ў маім жыцці і жыцці маёй сям’і
  • Якой я хачу бачыць маю сям’ю?
  • У чым каштоўнасць хрысціянства для сучаснага маладога чалавека?
  • Што мы ўкладваем у паняцце «хрысціянская любоў»?
  • Чаму нас вучыць подзвіг князя Уладзіміра?

Дэдлайн —  1 сакавіка 2015 года (па паштовым штэмпелі).

Работы накіроўваць па адрасе: 220030, г. Мінск, праспект Незалежнасці, 24, Інстытут тэалогіі БДУ з пазнакай «На конкурс навуковых работ» або «На конкурс сачыненняў».

(JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.