Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мінску з'явіўся другі праваслаўны прыход з набажэнствамі на беларускай мове
Беларуская Праваслаўная Царква
10.03.2015 15:16

8 сакавіка ў мінскім прыходзе Св. Міхаіла Архангела (храм Св. Блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, Сухарава) адбылася першая служба на беларускай мове.

Службу праводзіў айцец Аляксандр Шрамко. Святар паведаміў, што Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел благаславіў правядзенне службаў на беларускай мове ў гэтым прыходзе, якія плануюць праводзіць кожную другую нядзелю месяца.

Таксама ў гэтым прыходзе вядзецца актыўная духоўна-асветніцкая дзейнасць.

Напрыклад, некалькі год таму, яшчэ да папулярных праектаў «мова ці кава» і «мова нанова», праводзіліся заняткі па беларускай мове ў нестандарным фармаце. Зараз у прыходзе праводзяцца беларускамоўныя чытанні Святога Пісання, якія наведвае ў большай перавазе моладзь, і не толькі праваслаўнага веравызнання.

Гэтыя сустрэчы адбываюцца па панядзелках у 20.00. За дзейнасцю прыхода можна сачыць на старонцы ў Фэйсбуку.

Беларускамоўныя служэнні праводзяцца ў Мінску таксама і ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы (вул. Ракаўская, 4) па суботах. З раскладам можна пазнаёміцца на афіцыйнай старонцы сабора.

Таксама на працягу года па жаданні вернікаў на беларускай мове ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы могуць адпраўляцца любыя трэбы: вянчанне, хрышчэнне, паніхіда альбо адпяванне.

Штогод адбываюцца памінанні вядомых дзеячаў беларускай культуры  ў дні іх памяці:

  • Дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага (26 лютага)
  • Протапрэсвітэра Віталія Баравога (7 красавіка)
  • Ларысы Геніюш (7 красавіка)
  • Максіма Багдановіча (25 мая)

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.