Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Унікальную Біблію 1888 года прэзентуюць у Гомелі
Беларуская Праваслаўная Царква
12.03.2015 10:48

Унікальную Біблію 1888 года выдання прадэманструюць у Гомельскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна, дзе сёння пройдзе Дзень праваслаўнай кнігі.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Удзельнікі і госці Дня праваслаўнай кнігі змогуць азнаёміцца з кніжнай выставай, дзе цэнтральным экспанатам стане Біблія 1888 года выдання. «Фаліянт быў выпушчаны расійскім выдаўцом Маўрыкіем Вольфам. Гэта першы з трох тамоў Бібліі, якая выдадзена тыражом усяго 100 асобнікаў», — распавёў дырэктар установы Алег Ананьеў.

Таксама ўвазе наведвальнікаў будзе прадстаўлена літаратурна-мастацкая кампазіцыя «Жывая крыніца духоўнасці» і экспазіцыя этнічных прадметаў беларускай нацыянальнай культуры з калекцыі лаўрэата літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага Аляксандра Атрушкевіча.

У мерапрыемстве прымуць удзел біскуп Гомельскі і Жлобінскі Стэфан, прадстаўнікі Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава і народнага аматарскага тэатра «Гракі».

Дзень праваслаўнай кнігі стаў традыцыйным у Беларускім Экзархаце, у гэтым годзе ён адзначаецца ў пяты раз. Свята звязана з выхадам у свет першай рускай друкаванай кнігі «Апостал» Івана Фёдарава. Яго мэта — яшчэ раз звярнуць увагу людзей на карысць, якую прыносіць праваслаўная кніга. У гэтым годзе ўрачыстыя мерапрыемствы прымеркаваны да 1000-годдзя з часу смерці святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра — Хрысціцеля Русі.

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.