Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае сваю місію Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, сустрэўся з Мітрапалітам Паўлам і Мітрапалітам Філарэтам
Беларуская Праваслаўная Царква
08.12.2015 00:20

7 снежня арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які завяршае служэнне ў якасці Апостальскага Нунцыя ў Беларусі, сустрэўся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам і Ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Філарэтам.

У сустрэчах прыняў удзел протаіерэй Андрэй Волкаў, адказны сакратар Упраўлення справамі Мінскай Экзархіі.

Мітрапаліт Павел і арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці абмяняліся добрымі пажаданнямі і памятнымі падарункамі.

Мітрапаліт Філарэт падчас сардэчнай размовы падзякаваў арцыбіскупу за значны ўклад у развіццё міжканфесійнага дыялогу і пажадаў яму Божай дапамогі ў далейшым служэнні ва Украіне. Суразмоўцы таксама абмяняліся памятнымі падарункамі.

Паводле афіцыйнага партала Беларускай Праваслаўнай Царквы

(AG)

Фота афіцыйнага партала Беларускай Праваслаўнай Царквы

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.