Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч i біскуп Юрый Касабуцкі прынялi ўдзел ва ўрачыстым набажэнстве і прыёме з нагоды праваслаўнага Раства Хрыстова |
Беларуская Праваслаўная Царква |
09.01.2016 17:18 |
8 студзеня па запрашэнні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мiтрапалiта Мiнскага i Заслаўскага Паўла Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч i дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі з нагоды свята Раства Хрыстова прынялi ўдзел ва ўрачыстым набажэнстве ў мiнскім Свята-Духавым кафедральным саборы i ў прыёме. Падчас прыёму Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў Мітрапаліта Паўла і Беларускую Праваслаўную Царкву, якую ён узначальвае, са святамi Раства Хрыстова i навалеццем. (DN)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.