Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Чым больш хрысціяне будуць імкнуцца да еднасці і разважаць над гэтым, тым больш яны зробяць крокаў насустрач»: а. Аляксандр Шымбалёў пра важнасць экуменізму
Беларуская Праваслаўная Царква
21.01.2016 12:00

Протаіерэй Аляксандр Шымбалёў, які кіруе аддзелам адукацыі і катэхізацыі Мінскай епархіі Праваслаўнай Царквы, у інтэрв’ю часопісу «Ave Maria» з нагоды Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян падкрэсліў важнасць сумеснай працы хрысціян.

«(...) Еднасць прыходзіць тады, калі людзі аддана служаць Богу і жывуць у апостальскай традыцыі, калі яны клапоцяцца аб захаванні таго, чаму вучыў Хрыстос. Калі ўсе будуць да гэтага імкнуцца, будзе еднасць і з Хрыстом, і паміж сабою», — сказаў протаіерэй Аляксандр.

Паводле слоў святара, канкрэтныя крокі ў накірунку еднасці — гэта «выконваць тое, што Гасподзь Ісус Хрыстос заклікае нас рабіць: ажыццяўляць евангельскія запаведзі і клапаціцца перш за ўсё аб знішчэнні сваіх асабістых грахоў».

Як адзначыў святар, сучасны свет патрабуе ад хрысціян перш за ўсё чысціні і прыкладу сапраўднай любові. «Калі хрысціянская супольнасць будзе прыцягваць іншых людзей сваёй цеплынёй і святлом, тады хрысціянства можа выстаяць», — дадаў протаіерэй.

«На маю думку, чым больш хрысціяне будуць імкнуцца да еднасці і разважаць аб гэтым, тым больш яны зробяць крокаў да яе рэальнага ажыццяўлення», — заключыў а. Аляксандр Шымбалёў.

Паводле часопіса «Ave Maria», (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.