У Гомелі ўпершыню адбылася праваслаўная літургія на мове жэстаў |
Беларуская Праваслаўная Царква
|
22.02.2016 10:39 |
20 лютага па благаслаўленні епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана ў прыходзе храма Праабражэння Гасподняга (Гомель) упершыню адбылася Боская Літургія з перакладам на мову жэстаў для людзей з парушэннем слыху.
У перакладзе набажэнства на мову жэстаў прынялі ўдзел а. Рыгор Крыжаноўскі і Кацярына Дзятлава. Яны ўжо шмат гадоў курыруюць кірунак па працы з людзьмі са слабым слыхам ва Украіне, пры Свята-Іонінскім манастыры Кіева, арганізоўваюць навучальныя семінары і дапамагаюць ствараць царкоўныя супольнасці, дзе людзі з парушэннем слыху пачынаюць ісці да Бога.
Раней праводзілася пэўная праца ў гэтым кірунку, адбыўся малебен на мове жэстаў, але літургія — упершыню. Вернікі са слабым слыхам змаглі спавядацца на мове жэстаў і прыняць паўнавартасны ўдзел у набажэнстве.
У місіянерскім аддзеле Гомельскай епархіі таксама робяцца першыя крокі па арганізацыі працы ў гэтым кірунку. Айцец Аляксандр Пранкевіч, клірык прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці «Скорапаслушніца», сам вырашыў вывучыць мову жэстаў з мэтай дзяліцца радаснай і добрай весткай пра Хрыста з людзьмі, якія маюць парушэнне слыху. Аляксандр Гелагаеў паводле Favor.by, Belapan.by
|