Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у асвячэнні крыжа на Эйфелевай вежы ў Парыжы |
01.04.2015 08:06 |
1 красавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў архідыяцэзію Парыжа. Падчас гэтага візіту іерарх удзельнічаў ва ўсталяванні і асвячэнні крыжа на Эйфелевай вежы. Пра гэта паведамляе paris-catholic.fr. Падчас Святой Імшы з нагоды ўсталявання хрысціянскага знака арцыбіскуп Парыжскай архідыяцэзіі Морыс Дзюбуа адзначыў: «ўсталяванне крыжа на Эйфелевай вежы, што стала сімвалам сталіцы Францыі, з’яўляецца прыкладам адказу на сучасныя праявы секулярызму і маральнага рэлятывізму ў Еўропе, якая забываецца пра свае хрысціянскія карані». (AYU) Фота Rauters.com і Аляксандры Шчыглінскай
UPD 16.20: З Першым красавіка :-) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.