З 30 кастрычніка па 7 лістапада на нашым сайце можна было пакінуць пытанні да онлайн-канферэнцыі на тэму «Зняволенне злым духам. Экзарцызмы». На пытанні наведвальнікаў Catholic.by адказваў экзарцыст Гродзенскай дыяцэзіі ксёндз Чэслаў Паўлюкевіч.
У 2010 годзе распачаўся трохгадовы цыкл падрыхтоўкі да 400-годдзя прабывання цудатворнага абраза Маці Божай у Будславе. У кожны з трох гадоў традыцыйныя ўрачыстасці святкаваліся пад дэвізамі: «Марыя — выбраная дачка Айца Нябеснага» (2010), «Марыя — святыня Духа Святога» (2011) і «Марыя — Маці Збаўцы» (2012).
З 24 па 26 жніўня 2012 г. у Гродне прайшоў Першы кангрэс каталіцкіх СМІ. Форум быў арганізаваны па ініцыятыве Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і сабраў каля ста католікаў-журналістаў з Беларусі, Польшчы, Украіны, Латвіі і Расіі.
Сёлетні фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай праходзіў 6–7 ліпеня пад дэвізам «Марыя — Маці Збаўцы» і стане падрыхтоўкай да 400-гадовага юбілею прысутнасці тут цудадзейнага абраза, што адбудзецца ў 2013 годзе.
Сёлетнія ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай праходзілі пад дэвізам «Марыя — святыня Духа Святога» і сталі працягам духоўнай падрыхтоўкі да 400-годдзя прабывання абраза ў будслаўскай святыні.
22 жніўня 2010 г. іерархі з Беларусі і іншых краін, а таксама шматлікія вернікі сабраліся ў Браславе ва ўспамін першай гадавіны каранацыі цудоўнага абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў. На гэты дзень прыпала таксама заканчэнне святкавання 10-годдзя ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі.
30 ліпеня — 1 жніўня 2010 г. у Івянцы праходзіла Малітоўная сустрэча моладзі. Тэма сустрэчы — «Хочаш быць шчаслівым? Захоўвай запаведзі!».
Сёлетнія ўрачыстасці 1–2 ліпеня 2010 г. пад дэвізам «Марыя — выбраная дачка Айца Нябеснага» распачалі ў Будславе духоўную падрыхтоўку да 400-годдзя прабывання абраза ў будслаўскай святыні.
11–17 снежня 2009 г. каталіцкія біскупы Беларусі прабываюць з візітам аd limina ў Апостальскай Сталіцы. Кульмінацыйнымі момантамі візіту з’яўляюцца дзве сустрэчы са Святым Айцом: кожнаму біскупу Папа ўдзяляе прыватную аўдыенцыю, а на заканчэнне сустракаецца з усімі іерархамі.