Візіт аd limina біскупаў Беларусі ў Апостальскую Сталіцу |
11–17 снежня 2009 г. каталіцкія біскупы Беларусі прабываюць з візітам аd
limina ў Апостальскай Сталіцы. Кульмінацыйнымі момантамі візіту
з’яўляюцца дзве сустрэчы са Святым Айцом: кожнаму біскупу Папа ўдзяляе
прыватную аўдыенцыю, а на заканчэнне сустракаецца з усімі іерархамі.
Падчас другой сустрэчы, якая адбудзецца 17 снежня, Пантыфік скіроўвае да ўсёй Канферэнцыі Біскупаў пасланне, падрыхтаванае на аснове справаздач іерархаў. Падчас візіту аd limina, які адбываецца адзін раз у кожныя пяць год, біскупы канцэлебруюць святыя Імшы ў чатырох Вялікіх рымскіх базыліках: святой Марыі Вялікай (Santa Maria Maggiore), святога Пятра, святога Паўла за мурамі і святога Яна на Латэране.
|