Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Новы старшыня Папскай рады па культуры
Святы Айцец
03.09.2007 03:00
3 верасня 2007 г. 65-гадовы італьянскі святар Джанфранко Равасі ўступіў на пасаду старшыні Папскай рады па культуры, якую да гэтага часу на працягу амаль 20 гадоў займаў кардынал Поль Пупар. У сувязі з новым прызначэннем монсеньёр Джанфранко Равасі 29 верасня атрымае з рук Святога Айца сан біскупа, а затым будзе ўзведзены да годнасці кардынала.
 
Ватыкан параўнаў практыку селектыўных абортаў з нацысцкай еўгенікай
Святы Айцец
28.08.2007 03:00
Ватыкан параўнаў селектыўныя аборты з нацысцкай еўгенікай, якая выкарыстоўвалася з мэтай памяншэння рэпрадукцыі людзей з разумовымі або фізічнымі адхіленнямі.
 
Першы рэйс пры падтрымцы авіяслужбы Ватыкана
Святы Айцец
27.08.2007 03:00
27 жніўня 2007 г. адбыўся першы авіярэйс, арганізаваны нядаўна створанай авіяслужбай Ватыкана. Ён даставіў пілігрымаў з Рыма ў Францыю да славутага марыйнага санктуарыя ў Лурдзе.
 
Millenium Development Goals — Мэты развіцця тысячагоддзя
Святы Айцец
23.08.2007 03:00
Святы Пасад прыняў да ведама заяву аб адноўленым абавязанні міжнароднага таварыства па дасягненні Millenium Development Goals (Мэтаў развіцця тысячагоддзя) і зацвярджэнні большай міжнароднай салідарнасці. Пра гэта 1 жніўня 2007 г. паведаміў кард. Рэнато Марціно, старшыня Папскай Рады «Справядлівасць і мір».
 
Бэнэдыкт XVI: мір гэта не толькі адсутнасць канфліктаў
Святы Айцец
19.08.2007 03:00
«Мір гэта не толькі адсутнасць канфліктаў», — сказаў Святы Айцец у разважанні перад малітвай «Анёл Панскі» ў нядзелю 19 жніўня 2007 г. Святы Айцец патлумачыў, што мір, які прынес Хрыстус, з’яўляецца сінонімам пастаяннай барацьбы са злом; не з чалавекам, але з праціўнікам Бога — сатаной.
 
Любоў мацнейшая за эгаізм і нянавісць
Святы Айцец
16.08.2007 03:00
16 жніўня 2007 г. Бэнэдыкт XVI падчас Эўхарыстыі ў Кастэль Гандольфа казаў пра моц любові, якая здольная перамагчы эгаізм і нянавісць. У мясцовым парафіяльным касцёле Святы Айцец цэлебраваў святую Імшу ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Маці Божай.
 
Папа Бэнэдыкт XVI звяртаецца да моладзі: «Жыве Еўропа!»
Святы Айцец
15.08.2007 03:00
На працягу чатырох дзён — з 12 па 15 жніўня — адбывалася міжнародная сустрэча моладзі ў Марыяцэлю пад дэвізам «Выправіцца ў дарогу!» Сустрэча — адзін з галоўных пунктаў юбілейнай праграмы святкавання 850-годдзя існавання санктуарыя.
 
Папа моліцца за ахвяраў землятрусу ў Перу
Святы Айцец
15.08.2007 03:00
У сувязі з трагічнымі наступствамі землятрусу ў Перу Дзяржаўны Сакратар Ватыкана накіраваў ад імя Бэнэдыкта XVI тэлеграму са спачуваннямі.
 
Бэнэдыкт XVI перадаў Алексію ІІ пасланне і залатое пяро
Святы Айцец
08.08.2007 03:00
7 жніўня 2007 г. віцэ-дэкан Калегіі кардыналаў, ганаровы прэзідэнт Папскай рады «Справядлівасць і мір» кардынал Ражэ Эчэгарай перадаў Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Алексію ІІ у падарунак ад Папы Рымскага Бэнэдыкта XVI залатое пяро.
 
Багацце не гарантуе збавення
Святы Айцец
05.08.2007 03:00
5 жніўня 2007 г., у нядзелю, выступаючы перад вернікамі у сваёй рэзідэнцыі Кастэль Гандольфа, Бэнэдыкт XVI сказаў: «Багацце, хоць і ёсць само па сабе каштоўнасцю, не гарантуе збавення, а наадварот, можа яму зашкодзіць». Ён падкрэсліў, што «непрывязанасць да каштоўнасцяў гэтага свету ёсць доказам мудрасці і цноты. Сапраўдны ж скарб кожнага хрысціяніна знаходзіцца на небе».
 
Побач з паміраючым
Святы Айцец
02.08.2007 03:00
Эксперты, багасловы, філосафы, дактары і працаўнікі аховы здароўя, біяэтыкі, вучоныя з усяго свету збяруцца ў Ватыкане на Міжнародным кангрэсе, прысвечаным тэме ”Побач з паміраючым чалавекам: этычныя і практычныя арыенціры”.
 
Бліжэйшыя планы Святога Айца
Святы Айцец
02.08.2007 03:00
15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Папа Бэнэдыкт XVI а 8-й гадзіне будзе цэлебраваць святую Імшу ў касцёле св.Тамаша ў Кастэль Гандольфа (тут размяшчаецца летняя рэзідэнцыя Рымскага біскупа).
 
Папа заклікае да разумнага выкарыстання ядзернай энергіі
Святы Айцец
29.07.2007 03:00
Падчас разважання перад малітвай Анёл Панскі 29 ліпеня 2007 г. Бэнэдыкт XVI адзначыў, што Апостальская Сталіца цалкам падтрымлівае ўсе дзеянні ў галіне атамнага раззбраення, а таксама выкарыстання атамнай энергіі такім чынам, каб гэта садзейнічала міру, здароўю і дабрабыту ўсяго чалавецтва.
 
Прысяга камерленга
Святы Айцец
07.07.2007 03:00
Раніцай 7 ліпеня 2007 г. у капэле Урбана VIII ў Апостальскім Палацы Ватыкана адбылася цырымонія прысягі новага камерленга Святога Рымскага Касцёла кардынала Тарчызіо Бэртонэ. Бэнэдыкт XVI прызначыў Дзяржаўнага Сакратара на гэтую пасаду 4 красавіка 2007 г.
 
Лампада ў знак салідарнасці з Цэрквамі Блізкага Усходу
Святы Айцец
03.07.2007 03:00
3 ліпеня 2007 г. у ватыканскай Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў запалена лампада перад абразом Найсвяцейшай Панны Марыі ў знак салідарнасці з Цэрквамі і жыхарамі краінаў Блізкага Усходу. Лампада будзе гарэць да той пары, пакуль у гэтым рэгіёне свету не спыняцца канфлікты і непаразуменні.
 
<< Першая < Папярэдняя 281 282 283 284 285 286 287 288 289 290 Наступная > Апошняя >>

Старонка 281 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.