Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі
|
Святы Айцец
|
24.01.2007 03:00 |
Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі, адзіны сусветны дзень, устаноўлены Другім Ватыканскім Саборам (Inter mirifica, 1963), па рашэнні біскупаў з усяго свету адзначаецца амаль ва ўсіх краінах у нядзелю перад урачыстасцю Спаслання Святога Духа (сёлета — 20 мая). Яго тэма абвяшчаецца 29 верасня, у свята арханёлаў Міхала, Рафала і Габрыэля, які з’яўляецца апекуном работнікаў радыё. Традыцыйна пасланне Святога Айца на Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі публікуецца 24 студзеня, у дзень успаміну святога Францішка Сальскага, апекуна журналістаў. Такім чынам, Канферэнцыі Біскупаў і дыяцэзіяльныя структуры маюць час на падрыхтоўку матэрыялаў, неабходных для адзначэння гэтага дня на нацыянальным і мясцовым узроўнях. |
Цэнтральны вакзал Рыма названы ў гонар Яна Паўла ІІ
|
Святы Айцец
|
23.12.2006 03:00 |
Цэнтральнаму чыгуначнаму вакзалу Рыма — Тэрміні — было афіцыйна нададзена імя Яна Паўла ІІ.
Падчас цырымоніі, якая адбылася 23 снежня 2006 г., Дзяржсакратар Ватыкана кардынал Тарчызіо Бэртонэ, Папскі Вікарый Рыма кардынал Каміллё Руіні і мэр Вечнага горада Вальтэр Вэльтроні ўрачыста адкрылі ў галоўнай зале вакзала дзве стэлы, прысвечаныя Вялікаму Папу. Два 12-метровыя манументы ўсталяваныя ў найбольш заўважнай частцы цэнтральнага вакзала, які з'яўляецца, бадай што, самым вялікім у Еўропе. |