Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Чалавечая асоба — сэрца міру
Святы Айцец
22.12.2006 03:00
12 снежня 2006 г. у Ватыкане было прадстаўлена пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень міру 1 студзеня 2007 г. У пасланні, якое называецца «Чалавечая асоба — сэрца міру» Святы Айцец падкрэслівае, што заданне кожнага хрысціяніна — «быць нястомным будаўніком міру і трывалым абаронцам годнасці чалавечай асобы і яе неад’емных правоў».
 
Божае Нараджэнне без Езуса?
Святы Айцец
17.12.2006 03:00
Штодзённая ватыканская газета L’Osservatore Romano у нумары ад 17 снежня 2006 г. крытыкуе спробы камерцыялізаваць свята Божага Нараджэння і зацерці яго рэлігійны характар.
 
Сустрэча Бэнэдыкта XVI з архібіскупам Хрыстадулам
Святы Айцец
14.12.2006 03:00
У чацвер 14 снежня 2006 г. у Ватыкане адбылася сустрэча Святога Айца Бэнэдыкта XVI з архібіскупам Афінскім і ўсёй Элады Хрыстадулам, падчас якой іерархі падпісалі сумесную экуменічную дэкларацыю. Яшчэ да сустрэчы з Папам архібіскуп Хрыстадул заявіў, што ў справе дыялогу паміж каталікамі і праваслаўнымі «час не церпіць».
 
Праграма візіту Бэнэдыкта XVI у Турцыю
Святы Айцец
11.11.2006 03:00
Апостальская Сталіца паведаміла праграму візіту Бэнэдыкта XVI у Турцыю, які будзе праходзіць з 28 лістапада па 1 снежня 2006 г.
 
Працэс беатыфікацыі Яна Паўла І
Святы Айцец
10.11.2006 03:00
10 лістапада 2006 г. завяршыўся дыяцэзіяльны этап беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага Альбіно Лучані — Папы Яна Паўла І. Урачыстасць з гэтай нагоды адбылася ў катэдры горада Беллуно на поўначы Італіі.
 
Бэнэдыкт XVI пра значэнне Эўхарыстыі
Святы Айцец
09.11.2006 03:00
9 лістапада 2006 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выступіў перад удзельнікамі пленарнага пасяджэння Папскага камітэту па падрыхтоўцы міжнародных Эўхарыстычных кангрэсаў. Між іншым Папа адзначыў, што сучаснаму чалавеку вельмі патрэбна нанава адкрыць у Эўхарыстыі крыніцу ўласнай надзеі.
 
Сустрэча арцыбіскупа Т. Кандрусевіча з мітрапалітам Кірылам
Святы Айцец
08.11.2006 03:00
8 лістапада 2006 г. арцыбіскуп Маскоўскай архідыяцэзіі Маці Божай Тадэвуш Кандрусевіч упершыню за доўгі час сустрэўся з кіраўніком Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскай Патрырхіі мітрапалітам Кірылам (Гундзяевым).
 
Малітоўныя інтэнцыі Папы на лістапад
Святы Айцец
07.11.2006 03:00
7 лістапада 2006 г. у Ватыкане былі абвешчаны малітоўныя інтэнцыі Папы Бэнэдыкта XVI на бягучы месяц. Перш за ўсё, Святы Айцец заклікае ў лістападзе маліцца за тое, «каб ва ўсім свеце быў пакладзены канец усялякім формам тэрарызму».
 
Папа моліцца за памерлых кардыналаў і біскупаў
Святы Айцец
04.11.2006 03:00
4 лістапада 2006 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI разам з Калегіяй кардыналаў цэлебраваў святую Імшу за супакой душаў памерлых за апошні год кардыналаў і біскупаў. За апошнія 12 месяцаў адышлі ў вечнасць 8 кардыналаў і 118 біскупаў з розных краінаў свету.
 
25-годдзе Фонда Яна Паўла ІІ
Святы Айцец
23.10.2006 03:00
Дзейнасць Фонда Яна Паўла ІІ не абмяжоўваеццца ўжо толькі архівістыкай і навуковымі даследваннямі, але закранае таямніцу святасці Слугі Божага. На гэта звярнуў увагу Бэнэдыкт XVI 23 кастрычніка 2006 г. падчас сустрэчы ў Ватыкане з 800 пілігрымамі, якія прыбылі з усяго свету на ўрачыстасць святкавання 25-годдзя дзейнасці Фонду.
 
ХІІ Звычайны Сход Сіноду Біскупаў
Святы Айцец
05.10.2006 03:00
Як паведаміла прэс-служба Святога Пасаду, 6 верасня 2006 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў ХІІ Звычайны Сход Сіноду Біскупаў, які будзе прысвечаны тэме «Слова Божае ў жыцці і місіі Касцёла». Сінод будзе праходзіць у Ватыкане з 5 па 26 кастрычніка 2008 г.
 
Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з пасламі ісламскіх дзяржаваў
Святы Айцец
25.09.2006 03:00
У панядзелак 25 верасня 2006 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме ў сваёй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа дыпламатычных прадстаўнікоў некалькіх ісламскіх дзяржаваў, сярод якіх паслы Ірана, Турцыі і Марока. Сустрэча арганізавана з мэтаю наладзіць дыялог паміж Касцёлам і ісламскім светам, а таксама паставіць кропку ў канфлікце, прычынаю якога сталі выказванні Папы пра іслам падчас лекцыі ў рэгенсбургскім універсітэце.
 
Ліст Дзяржаўнага Сакратара Ватыкана кардынала Анджэло Садано з нагоды Сусветнага дня турызму
Святы Айцец
08.09.2006 03:00
Найдастойнейшаму спадару д-ру Франчэска Франджаллі Сакратару Сусветнай арганізацыі турызму. Шаноўны спадару, З нагоды Сусветнага дня турызму, які адбудзецца 27 верасня гэтага года, я з радасцю перадаю вам сардэчнае прывітанне Яго Святасці Бэнэдыкта XVI разам з пажаданнем, каб гэтае значнае мерапрыемства дапамагло падкрэсліць станоўчы патэнцыял турызму, таму што яго натхняюць чалавечыя і духоўныя каштоўнасці.
 
Памёр Габрыэль Мантальво, першы Апостальскі Нунцый у Беларусі
Святы Айцец
03.08.2006 03:00
3 жніўня 2006 г., у Ватыкане, ва ўзросце 76 гадоў, памёр Габрыэль Мантальво, першы Апостальскі Нунцый у Беларусі. Калумбіец па нацыянальнасці, арцыбіскуп Мантальво доўгія гады працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце Апостальскай Сталіцы, дзе займаўся справамі Касцёла ва Усходняй Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі. У 1993 г. арцыбіскуп Г. Мантальво быў прызначаны Папам Янам Паўлам ІІ першым Апостальскім Нунцыем у Беларусі і выконваў свае абавязкі да 1996 г.
 
Бэнэдыкт XVI заклікаў спыніць насілле на Блізкім Усходзе
Святы Айцец
30.07.2006 03:00
У нядзелю 30 ліпеня 2006 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас малітвы «Анёл Панскі», якую ён прамовіў у летняй папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфо, звярнуўся да вернікаў з такімі словамі: «Дарагія браты і сёстры! Два дні таму, завяршыўшы прабыванне ў Валле Д’Аоста, я прыбыў непасрэдна сюды, у Кастэль Гандольфо, дзе мяркую застацца да канца лета з невялікім перапынкам для апостальскага падарожжа ў Баварыю. (…)
 
<< Першая < Папярэдняя 281 282 283 284 285 286 287 288 289 290 Наступная > Апошняя >>

Старонка 285 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.