| «L’Osservatore Romano» аб фільме пра Пія ХІІ |
| Дзяржава Ватыкан |
| 03.11.2010 13:39 |
|
Па словах аўтара рэцэнзіі Эміліо Ранцато, фільм з’яўляецца хутчэй «гісторыяй самотнага Папы», чым «аповедам аб драматычных гадах сталіцы, якімі быў перыяд нямецкай акупацыі Вечнага Горада з 8 верасня 1943 г. да вызвалення ў чэрвені 1944 г.». Рэцэнзент дадае, што, «хоць ён належаў да пратаганістаў ХХ ст., у гады вайны Пій ХІІ распачаў працу радавога дзеяча гісторыі — няўдзячную, нябачную». Галоўным жа імкненнем стваральнікаў фільма, працягвае публіцыст, было паказаць, «наколькі гэтая праца была нявыгаднай і насычанай пакутамі, а адначасова каштоўнай, бо толькі пазбягаючы тэатральных жэстаў і адкрытай нянавісці да нацыстаў можна было пазбегнуць яшчэ горшых падзей». Аналізуючы меркаванні, што ў фільме не звяртаецца ўвага на адказнасць Італіі, а асабліва італьянскіх фашыстаў, за лёс рымскіх яўрэяў, аўтар рэцэнзіі тлумачыць гэта «прыродай» тэлевізійнага фільма, пасля чаго дадае: «Годны здзіўлення і незвычайны той факт, што тэлесерыял узяў на сябе цяжар не толькі аповеду, але таксама вытлумачэння і паказу шырокаму колу гледачоў такіх важных падзей». |


У чарговым нумары штотыднёвіка Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» змешчана рэцэнзія на фільм «Пад небам Рыма» аб папу Піі ХІІ. 31 кастрычніка і 1 лістапада 2010 г. фільм быў прадстаўлены італьянскім тэлебачаннем RAI.
для друку
Ватыканскае радыё