«L’Osservatore Romano» пра 100-годдзе нараджэння Яна Паўла І |
Дзяржава Ватыкан |
22.08.2012 14:51 |
Ватыканскае выданне «L’Osservatore Romano» інфармуе аб мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння 263-га наступніка св. Пятра — Яна Паўла І. У лістападзе 2003 года распачаўся беатыфікацыйны працэс гэтага Папы. Пантыфікат Яна Паўла І быў вельмі кароткім — 33 дні. Аднак гэты час, як адзначае газета, «узрушыў свет». Спадчына Яна Паўла І абудзіла надзею, якую сам ён называў «усмешкай хрысціянскага жыцця». Альбіна Лучані, будучы Пантыфік, нарадзіўся 17 кастрычніка 1912 г. у італьянскім Форна ды Канале (сёння Канале д’Агорда). У гэтыя дні вуліцы горада напаўняюць разьбяры з усіх бакоў свету, якія выконваюць сваю працу, рэалізуючы словы Яна Паўла І, сказаныя падчас яго біскупскага візіту сюды ў 1959 г.: «Я той, хто калісьці быў малым». |