100 гадоў таму нарадзіўся Ян Павел І |
Дзяржава Ватыкан |
17.10.2012 14:20 |
Ян Павел І нарадзіўся ў сям’і рабочага-будаўніка, які лічыў сябе сацыялістам. Вучыўся ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце, дзе атрымаў ступень доктара тэалогіі. Пасля абрання на Святы Пасад Папа распавёў журналістам пра сваіх любімых пісьменнікаў, сярод якіх Марк Твэн, Франчэска Петрарка, Вальтэр Скот, Чарльз Дзікенс, Гілберт Кій Чэстэртан. Як адзначае Ватыканскае радыё, Ян Павел І выказваўся супраць палітыкі «гістарычнага кампрамісу», прапанаванай італьянскімі камуністамі, што не перашкаджала яму прызнаваць за католікамі права быць членамі кампартыі пры ўмове захавання імі веры. Пра атэізм Папа казаў, што адна з прычын, якія нараджаюць яго, заключаецца ў супярэчнасці паміж словамі і справамі Касцёла. (AG) |