Ватыканскі іерарх: разведзеныя не выключаны з Эўхарыстыі |
Дзяржава Ватыкан |
30.10.2012 11:10 |
Як адзначыў кардынал, разведзеныя асобы, якія жывуць у новых саюзах, могуць удзельнічаць у Эўхарыстыі, аднак, няпоўна, паколькі жывуць «не ў поўнай камуніі з Касцёлам», якую азначае Эўхарыстыя. У падобных сітуацыях Касцёл прапануе такім асобам «духоўную камунію, якая з’яўляецца прагненнем камуніі». Кардынал Канісарэс заўважыў, што сакрамэнт Эўхарыстыі найперш палягае на духоўнай камуніі, праз якую чалавек злучаецца з Хрыстом падчас цэлебрацыі Найсвяцейшай Ахвяры, каб пасля прыняць эўхарыстычную камунію. Адна не можа існаваць без другой, пра што ў адгартацыі «Familiaris consortio» пісаў бл. Ян Павел ІІ. Іерарх нагадаў таксама пасланне Кангрэгацыі Веравучэння да біскупаў (1994 г.), у якім пацвярджаецца, што разведзеныя асобы, якія нанова стварылі сужэнствы, не могуць прымаць святую Камунію, паколькі сужэнства з’яўляецца вобразам непарыўных адносінаў паміж Хрыстом і Касцёлам. Вялікі Папа заахвочваў такія пары ўдзельнічаць у жыцці Касцёла настолькі, наколькі гэта магчыма: ходзячы на Імшу, адаруючы Эўхарыстыю, выконваючы пабожныя практыкі і прымаючы духоўную камунію. (SZh) |