| Бэнэдыкт XVI: мігранты не праблема, а багацце грамадства |
| Святы Айцец |
| 09.11.2009 18:55 |
|
Па словах Бэнэдыкта XVI, замест таго, каб лічыць з’яву міграцыі пагрозай для грамадства, ад якой варта абараняцца, належыць успрымаць гэтую з’яву як «спрыяльную для паразумення паміж народамі, а таксама для будаўніцтва супакою і міру, у якіх павінен быць зацікаўлены кожны народ». Пантыфік адзначыў, што міграцыя «пралівае святло на разуменне еднасці людской сям’і, указвае значэнне гасціннасці і любові да бліжняга». Папа падкрэсліў, што сёння Касцёл заклікае вернікаў адкрыць сэрцы на патрэбы мігрантаў і іх сем’яў, усведамляючы, што такія асобы з’яўляюцца не праблемай, а багаццем грамадства. Разам з тым Святы Айцец звярнуў увагу і на прычыны нярэдкага драматызавання гэтай з’явы з боку людзей. Сярод прычын гэтага найважнейшай застаецца эканамічны крызіс, які перажывае сучасны свет. Крызісу спадарожнічае рост беспрацоўя, у адпаведнасці з якім усё больш павялічваецца колькасць тых, хто не можа знайсці працу. У гэтых абставінах, як адзначыў Папа, многія людзі вырашаюць пакінуць сваю радзіму і шукаць працу нават тады, калі яна не адпавядае чалавечай годнасці. |


Падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў VI Сусветнага кангрэсу душпастырства мігрантаў і бежанцаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI адзначыў, што мігрантаў належыць лічыць не «праблемай», а «багаццем» грамадства. Мерапрыемствы ў межах кангрэсу распачаліся 9 лістапада 2009 г. урачыстай святой Імшой, якую цэлебраваў у базыліцы святога Пятра ў Ватыкане Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ.
для друку
Ватыканскае радыё