| Супольна вызнаваць веру: Святы Айцец сустрэўся з архіепіскапам Тыранскім і ўсёй Албаніі Анастасіем |
| Святы Айцец |
| 04.12.2009 17:51 |
|
У размове з кіраўніком Албанскай Праваслаўнай Царквы Пантыфік узгадаў першыя культурныя сведчанні гэтай краіны, на якія аказаў уплыў як Рым, так і Візантыя. Святы Айцец узгадаў таксама падзеі другой паловы ХХ ст., калі праваслаўныя і каталіцкія вернікі Албаніі захавалі веру, нягледзячы на ўціск сацыялістычнага рэжыму. Многія з іх, як падкрэсліў Папа, за вызнаванне сваёй веры заплацілі жыццём. У гэтым кантэксце Бэнэдыкт XVI асабліва адзначыў заслугі архіепіскапа Анастасія ў справе адраджэння месцаў культу ў краіне, а таксама катэхетычнай працы і духоўнага аднаўлення. Як адзначыў Святы Айцец, з моманту атрымання свабоды Албаніяй Праваслаўная Царква гэтай краіны актыўна ўдзельнічала ў міжнародным тэалагічным дыялогу паміж праваслаўнымі і католікамі. Папа падкрэсліў, што гэта дазволіла замацаваць братэрскія сувязі паміж вернікамі дзвюх Цэркваў у Албаніі і стварыла надзею для ўсяго албанскага народа, засведчыўшы, што хрысціяне сапраўды могуць жыць у згодзе. |


Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заахвоціў праваслаўных вернікаў Албаніі да супольнага вызнавання веры разам з католікамі. 4 снежня 2009 г. Папа ўдзяліў аўдыенцыю архіепіскапу Тыранскаму і ўсёй Албаніі Анастасію.
для друку
Ватыканскае радыё