Абвешчаны расклад велікодных набажэнстваў пад кіраўніцтвам Святога Айца |
Святы Айцец |
23.03.2010 14:27 |
28 сакавіка 2010 г., у Пальмовую нядзелю, Папа благаславіць пальмовыя галіны на плошчы перад ватыканскай базылікай, узначаліць урачыстую працэсію і ранішнюю святую Імшу. У Вялікі чацвер, 1 красавіка, Пантыфік будзе цэлебраваць два набажэнствы: раніцай у базыліцы святога Пятра адбудзецца літургія і цырымонія асвячэння алеяў, а ўвечары — Імша Вячэры Пана, якая адбудзецца ў Латэранскай базыліцы. Усе сродкі, сабраныя падчас гэтай літургіі, прызначаюцца на дапамогу Гаіці і пойдуць на адбудову семінарыі, разбуранай землятрусам. |