Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Калегія Кардыналаў павіншавала Святога Айца з 5-й гадавінай Пантыфікату
Святы Айцец
19.04.2010 16:38

Сардэчныя віншаванні з нагоды 5-й гадавіны абрання на Святы Пасад, якую адзначае сёння Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, склаў Пантыфіку кардынал Анджэло Садано, дэкан Калегіі Кардыналаў. 19 красавіка 2010 г. Папа сустрэўся з групай з 60 іерархаў, якія прыбылі ў Рым.

У віншаванні кардынал Садано падзякаваў Бэнэдыкту XVI за яго служэнне Касцёлу і свету, адзначыўшы, што Калегія Кардыналаў, жывучы ў братэрскай еднасці, адчувае сябе вялікай сям’ёй, згуртаванай вакол наступніка Пятра.

Іерарх заўважыў, што нельга забываць аб выкліках, якія сучасны свет ставіць перад кожным вучнем Хрыста, дадаўшы, што «нас падтрымлівае святло хрысціянскай надзеі, упэўненасць у тым, што ласка Пана надалей дзейнічае сярод нас».

Кардынал падзякаваў Святому Айцу за яго пасланне надзеі, пажадаўшы Пантыфіку доўгіх гадоў жыцця. Бэнэдыкт XVI, у сваю чаргу, выказаў падзяку Калегіі Кардыналаў за падтрымку, якая дазваляе Папу выконваць служэнне Пятра.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме