Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Бэртонэ: Касцёл і мігранты ўтвараюць непадзельную пару
Святы Айцец
20.08.2010 11:07
Касцёл і супольнасць мігрантаў утвараюць непадзельную пару. На гэта звярнуў увагу Дзяржаўны сакратар Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ падчас атрымання ў Калабрыі (Італія) узнагароды Чалавека года.

Урачыстасці адбыліся 18 жніўня 2010 г. у абацтве бэнэдыктынаў на поўдні Італіі. Узнагароду ватыканскаму іерарху ўручыла калабрыйская супольнасць па справах італьянскай міграцыі.

«Спрадвеку Касцёл цікавіцца справамі мігрантаў, — адзначыў кардынал. — Яны не застаюцца адны, бо разам з імі імігрыруюць іх душпастыры. На працягу стагоддзяў хрысціянства пасеяла незлічоную колькасць ўчынкаў міласэрнасці розных тыпаў. Сярод іх — касцёлы, бальніцы, араторыі, санаторыі ці месцы дапамогі для патрабуючых. У краінах, дзе гасцяць імігранты, вельмі часта структуры каталіцкіх установаў міласэрнасці сталі прыкладам для сучасных сістэм сацыяльнай апекі».

Кардынал Бэртонэ падкрэсліў, што дапамога Касцёла для эмігрантаў павінна характарызавацца любоўю, рашучасцю і канкрэтыкай.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.