| Святы Айцец выказаўся ў абарону цыган |
| Святы Айцец |
| 23.08.2010 11:08 |
|
«Пісанне вучыць нас, што ўсе людзі пакліканы да выратавання, — звярнуўся Папа да вернікаў па-французску. — Яно заклікае нас паважаць разнастайнасць чалавечага роду, наследуючы Езуса, які аб’яднаў людзей усіх народаў, якія гавораць на ўсіх мовах». Рашэнне французскага ўраду выслаць цыган раней асудзілі каталіцкія епіскапаты Францыі і Італіі, а таксама французскія апазіцыйныя партыі і праваахоўнікі. У акцыях пратэсту супраць дэпартацыі цыган прынялі ўдзел каталіцкія святары. |


У абарону цыган, якіх дэпартуюць французскія ўлады, выказаўся Святы Айцец Бэнэдыкт XVI 22 жніўня 2010 г. пасля чытання нядзельнай малітвы «Анёл Панскі». У апошнія дні згодна з распараджэннем ураду паліцыя Францыі праводзіць рэйды ў цыганскіх лагерах з мэтай выяўлення цыган, што знаходзяцца ў краіне нелегальна.
для друку
Ватыканскае радыё