Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI кананізаваў шасцярых законнікаў
Святы Айцец
18.10.2010 11:51
Падчас урачыстай святой Імшы, якая адбылася 17 кастрычніка 2010 г. на плошчы Св. Пятра ў Ватыкане, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI абвясціў святымі польскага законніка а. Станіслава Казімерчыка, законніка з Канады Эндру Бэссэта, с. Кандыду Марыю ад Езуса з Іспаніі, с. Марыю ад Крыжа з Аўстраліі, італьянак с. Джулію Сальцано і с. Баптысту (Камілу) Варано.
 
Напачатку літургіі арцыбіскуп Анджэло Амато, старшыня Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, папрасіў Папу аб кананізацыі шасцярых благаслаўлёных і зачытаў іх біяграфіі. Затым усе прысутныя прамовілі Літанію да ўсіх святых.

На алтары былі выстаўлены рэліквіі новых святых. За кананізацыю Пантыфіку падзякаваў арцыбіскуп Амато і прадстаўнікі супольнасцяў, з якімі былі звязаны святыя. 

Святы Станіслаў Казімерчык нарадзіўся 27 верасня 1433 г. у Казімеры (Польшча) пад Кракавам. З сям’і будучы святы вынес вялікую пашану да Эўхарыстыі. Пасля ён заахвочваў да адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Памёр 3 мая 1489 г. У першы год пасля смерці а. Станіслава было адзначана 176 аздараўленняў і навяртанняў праз яго заступніцтва. 

Святы Эндру Бэссэт (1845–1937 гг.) паходзіў з Канады, належаў да супольнасці Святога Крыжа. Святая Кандыда Марыя ад Езуса (1845–1912 гг.) з Іспаніі з’яўляецца заснавальніцай супольнасці Дачок Езуса. Святая Марыя ад Крыжа (Мэры МакКілап, 1842–1909 гг.) заснавала супольнасць Сясцёр св. Юзафа ад Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, вядома таксама як каталіцкая асветніца сваёй краіны. Святая Джулія Сальцано (1846–1929 гг.) заснавала супольнасць Сясцёр Катэхетак ад Найсвяцейшага Сэрца, праславілася таксама як нястомная катэхетка. Святая Баптыста (Каміла) Варано (1458–1524 гг.) — кларыска, містычка, ушанавальніца Мукі Пана.
 
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.