Бэнэдыкт XVI: задача каталіцкай прэсы — служыць праўдзе |
Святы Айцец |
26.11.2010 17:07 |
«Задача інфармацыйных органаў Касцёла — адважнае служэнне праўдзе, каб дапамагчы грамадскаму меркаванню ва ўспрыманні і разуменні рэчаіснасці з евангельскага пункту гледжання», — падкрэсліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з удзельнікамі Італьянскай федэрацыі каталіцкіх штотыднёвікаў. Да арганізацыі належаць 188 часопісаў з розных дыяцэзій Італіі. Папа ўказаў на задачу каталіцкай прэсы абвяшчаць Добрую Навіну праз аповед аб канкрэтных фактах і сітуацыях, якія перажываюць хрысціянскія супольнасці. «Падобна як малая колькасць дражджэй, змешаных з мукой, утварае цеста, так Касцёл, прысутны ў грамадстве, спрыяе ўзрастанню і развіццю ўсяго, што ёсць праўдай, дабром і хараством», — адзначыў Пантыфік. У гэтым кантэксце Святы Айцец заклікаў каталіцкія мас-медыя несці сучаснаму чалавеку «пасланне праўды і надзеі Пана Езуса». |