Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа зацвердзіў беатыфікацыйныя дэкрэты 13 Слуг Божых
Святы Айцец
14.01.2011 16:22

14 студзеня 2011 г., падчас аўдыенцыі, удзеленай прэфекту Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналу Анджэло Амато, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зацвердзіў беатыфікацыйныя дэкрэты 13 Слуг Божых. Акрамя папы Яна Паўла ІІ, кандыдатамі на беатыфікацыю з’яўляюцца 5 мужчын і 7 жанчын.

У шэрагу будучых благаслаўлёных ёсць 5 сясцёр законных з Інстытуту Дачок Божай Любові з Босніі і Герцагавіны, забітых у снежні 1941 г.

Спіс новых кандыдатаў на беатыфікацыю:

1. Ян Павел ІІ (Караль Вайтыла, 18 мая 1920 г. – 2 красавіка 2005 г.), паляк, з’яўляўся Папам у 1978–2005 гг.

2. Антонія Марыя Верна (12 чэрвеня 1773 г. – 25 снежня 1838 г.), італьянка, сястра законная, заснавальніца Інстытуту Сясцёр Міласэрнасці ад Беззаганнага Зачацця з Іўрэі

3. Джозэф Таньёла (7 сакавіка 1845 г. – 7 кастрычніка 1918 г.), італьянец, свецкі, бацька сям’і

4–8. Марыя Джулія, Марыя Бэрнардэта, Марыя Крыцына, Марыя Антонія і Марыя Беркмана з Босніі і Герцагавіны, сёстры законныя з Інстытуту Дачок Божай Любові, забіты паміж 15 і 23 снежня 1941 г.

9. Антоні Франко (26 верасня 1585 г. – 2 верасня 1626 г.), італьянец, святар

10. Францішак Марыя ад Крыжа Джордан (16 чэрвеня 1848 г. – 8 верасня 1918 г.), немец, святар, заснавальнік супольнасцяў Боскага Збаўцы (мужчынскага) і Сясцёр Боскага Збаўцы (жаночага)

11. Нельсан Бэйкер (16 лютага 1842 г. – 29 ліпеня 1936 г.), амерыканец, святар

12. Фаўстын Магро (4 жніўня 1946 г. – 3 сакавіка 1963 г.), іспанец, вучань і пастулант айцоў марыянаў

13. Францішка з Паўлі дэ Езус (1810 г. – 14 чэрвеня 1895 г.), бразільянка, свецкая.

Слуга Божы Ян Павел ІІ будзе беатыфікаваны 1 мая 2011 г. Даты беатыфікацыі іншых 12 кандыдатаў стануць вядомы пазней.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.