Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа наведае месца гібелі італьянцаў, расстраляных фашыстамі |
Святы Айцец |
24.02.2011 13:58 |
27 сакавіка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Фоссэ Адрэатынэ (Італія), дзе ў сакавіку 1944 г. фашысты расстралялі 335 італьянцаў. Карная акцыя была адказам на замах партызанаў на нямецкіх паліцэйскіх у Рыме 23 сакавіка 1944 г. У 1965 г. месца расстрэлу наведаў папа Павел VI, а 21 сакавіка 1982 г. — Ян Павел ІІ. Бэнэдыкта XVI запрасіла таварыства сем’яў загінуўшых за свабоду Італіі. Варта адзначыць, што сярод расстраляных былі таксама яўрэі з рымскага гета. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.