Бэнэдыкт XVI ухваляе адвагу забітага пакістанскага міністра |
Святы Айцец |
04.03.2011 16:26 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выказаў «глыбокі смутак» з прычыны гібелі пакістанскага міністра па справах рэлігійных меншасцяў Шабхаза Бхацці, які быў застрэлены ў Ісламабадзе 3 сакавіка 2011 г. Спачувальная тэлеграма, высланая Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ на імя старшыні епіскапату Пакістана, запэўнівае ў малітве Папы аб супакоі для «высакароднай душы» забітага. У пасланні таксама выказваюцца спачуванні сям’і міністра і «ўсім, хто аплаквае смерць гэтага шчырага і адважнага слугі пакістанскага народа». Шабхаз Бхацці быў рашучым праціўнікам прынятага ў Пакістане закону аб блюзнерстве, які прадугледжвае жорсткае пакаранне за абразу пачуццяў мусульманскай большасці. Закон выкарыстоўваўся для ўціску рэлігійных меншасцяў у краіне. |