Папа сустрэўся з дэлегацыяй Канстанцінопальскага Патрыярхату |
Святы Айцец |
28.06.2011 16:31 |
28 чэрвеня 2011 г. Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі дэлегацыі Канстанцінопальскага Патрыярхату, якія прыбылі ў Рым з нагоды ўрачыстасці св. апосталаў Пятра і Паўла. 29 чэрвеня члены дэлегацыі прымуць удзел у літургіі. Падчас сустрэчы Святы Айцец адзначыў, што прысутнасць дэлегацыі з Канстанцінопальскага Патрыярхату ў Рыме сведчыць пра сяброўства і сапраўднае братэрства, якія аб’ядноўваюць Рымскі Касцёл і Экуменічны Патрыярхат. Па словах Папы, гэта сувязь мае моцны фундамент у веры, якую «атрымалі праз апосталаў». «Мы пакліканы разам і ў любові працягваць гэты шлях, просячы Святога Духа аб святле і натхненні з упэўненасцю, што Ён жадае прывесці нас да поўнага спаўнення волі Хрыста: каб усе былі адно», — цытуе словы Папы Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё. Бэнэдыкт XVI запрасіў прысутных гасцей, а таксама прадстаўнікоў іншых рэлігійных традыцый, дзеячаў культуры і навукі прыняць удзел у сустрэчы лідараў сусветных рэлігій, якая адбудзецца 27 кастрычніка ў Асізі. |