Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI падзякаваў Богу за 60 год святарства
Святы Айцец
29.06.2011 13:21

На значэнне святарства як сяброўскай сувязі з Хрыстом і вопыт Божай любові, які натхняе абвяшчаць Евангелле па ўсім свеце, звярнуў увагу Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас святой Імшы 29 чэрвеня 2011 г, ва ўрачыстасць свв. Пятра і Паўла.

У гаміліі Пантыфік звярнуўся таксама да 60-годдзя святарства, якое сёння ён адзначае. Святы Айцец уручыў паліі сарака новым арцыбіскупам. Імшу Папа цэлебраваў з імі і ста кардыналамі, прысутнічалі на ёй таксама прадстаўнікі Канстанцінопальскага Патрыярхату.

У гаміліі Папа ўзгадаў словы, прамоўленыя арцыбіскупам Мюнхена да новапрэзбітараў 60 гадоў таму, які казаў, што цяпер яны з’яўляюцца не слугамі, а прыяцелямі Хрыста. Менавіта Хрыстус прымае святароў у кола тых, каго добра ведае і хто асаблівым чынам Яго пазнае.

«Хрыстус жадае, каб я з Яго паўнамоцтва мог выказваць са сваім „я“ слова, якое з’яўляецца не толькі словам, але і чынам, якое робіць перамены ў глыбіні існавання», — адзначыў Святы Айцец.

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што сяброўства, якім адорвае нас Бог, азначае, што мы таксама павінны няспынна старацца пазнаваць Яго лепш.

«Дапамажы мне, Пане, з кожным разам станавіцца ўсё лепшым тваім сябрам!» — адзначыў Папа.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.