Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: ніякія абставіны не могуць апраўдаць тэрарызм
Святы Айцец
12.09.2011 11:27

Аб гэтым Святы Айцец заявіў у лісце да старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ЗША і арцыбіскупа Нью-Ёрка Цімаці Долана ў 10-ю гадавіну тэрарыстычных актаў. Гэтую дату адзначылі 11 верасня 2011 г.

На словы тэрарыстаў, якія сцвярджалі, што дзейнічаюць у імя Бога, Пантыфік заявіў адназначна: ніякія абставіны ніколі не змогуць апраўдаць тэрарыстычных актаў. «Кожнае жыццё каштоўнае ў вачах Бога. Таму нельга шкадаваць намаганняў, распаўсюджваючы па ўсім свеце сапраўдную павагу неад’емных правоў і годнасці людзей і народаў», — адзначыў Папа.  

Святы Айцец падзякаваў амерыканцам за адвагу і велікадушнасць, якую праявілі 10 год таму падчас выратавальнай аперацыі, і за тое, што энергічна, з надзеяй і даверам крочаць наперад.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме