Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI звярнуўся з пасланнем да Патрыярха Канстанцінопальскага
Святы Айцец
01.12.2011 10:46

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся з традыцыйным пасланнем да Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея з нагоды дня св. Андрэя, што з’яўляецца святам Усяленскай Патрыярхіі.

У пасланні Папа прыгадаў нядаўнюю сустрэчу ў Асізі, што стала сведчаннем агульнай адказнасці, да якой праваслаўныя і католікі закліканы як хрысціяне і пастыры Божага народу. Пасланне Патрыярху перадаў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох.

У пасланні Пантыфік адзначае, што цяперашняя сітуацыя ў сферы культуры, сацыяльнай палітыкі, эканомікі і экалогіі ставіць перад католікамі і праваслаўнымі адны і тыя ж задачы.

«Неабходна аднавіць абвяшчэнне таямніцы збаўлення, якая адкрылася ў смерці і змёртвыхпаўстанні Езуса Хрыста, у тых рэгіёнах, якія ў свой час першымі прынялі гэтае святло, — адзначыў у пасланні Святы Айцец. — Цяпер гэтыя рэгіёны адчуваюць на сабе наступствы секулярызацыі, якія значна абядняюць чалавечае жыццё ў яго самых глыбокіх вымярэннях. Па прычыне крайняй важнасці згаданага задання, мы закліканы прадэманстраваць ўсяму чалавецтву сваю сталасць у веры і здольнасць да сумеснага дзеяння насуперак усім людскім канфліктам у агульным імкненні да ісціны ва ўсведамленні таго, што будучыня евангелізацыі залежыць ад сведчання адзінства, якое дае Касцёл».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.