Музыка Мендэльсона ўтварае сімфонію з заклікам Бэнэдыкта ХVI да надзеі |
Святы Айцец |
19.04.2012 15:09 |
У інтэрв’ю італьянскаму выданню «Avvenire» Шайі ўзгадаў адзін з момантаў «Песні хвалы» Мендэльсона, калі тэнар спявае «Мы крычалі ў цемры». «Гэта самы драматычны момант, які ставіць пытанні адносна смяротнасці і прызначэння чалавека», — словы вядомага італьянскага дырыжора прыводзіць Ватыканскае радыё. Рыкардо Шайі ўзгадаў таксама візіт яго сям’і ў Ватыкан у 1964 г. Тады яму было 11 гадоў. Падчас аўдыенцыі ў папы Паўла VI бацька Шайі, Лучана, уручыў Пантыфіку свой музычны твор «Missa Papae Pauli», які ён прысвяціў Святому Айцу. |