Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI атрымае музычны падарунак ад Прэзідэнта Італіі
Святы Айцец
09.05.2012 11:39

Прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана з нагоды пачатку 7-га года Пантыфікату Бэнэдыкта ХVI зробіць Святому Айцу музычны падарунак. 11 мая 2012 г. у Ватыкане адбудзецца канцэрт. Пад кіраўніцтвам вядомага італьянскага дырыжора Рыкарда Муці аркестр і хор Рымскай оперы выканаюць «Магніфікат» Антоніо Вівальдзі і «Stabat Mater» i «Te Deum» Джузэпэ Вэрдзі.

У інтэрв’ю італьянскай «Avvenire» музыкант распавёў аб тым, што крыху хвалюецца, бо яму прыйдзецца дырыжыраваць перад Папам, які таксама з’яўляецца музыкантам. Маэстра назваў Бэнэдыкта XVI «вялікім тэолагам, які мае рэдкую здольнасць перадаваць вельмі глыбокія паняцці вельмі простым чынам». «Дзякуючы гэтаму, менш адукаваныя асобы могуць зразумець яго пасланне», — дадаў Рыкарда Муці.

Рыкарда Муці, як паведамляе Ватыканскае радыё, падкрэсліў таксама важнасць касцёльнага рэпертуару ў гісторыі музыкі. «Калі я выконваю музыку, натхнёную старонкамі Бібліі ці літургіяй, адчуваю трансцэндэнтнасць, якая іх прасяквае», — заявіў вядомы італьянскі дырыжор. Гісторыя музыкі, як адзначыў, шмат чым абавязана культурным інтарэсам Касцёла. «Без Касцёла гісторыя музыкі была б безумоўна іншай, больш беднай, як з пункту гледжання колькасці, так і якасці», — падкрэсліў Муці.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.