Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа зацвердзіў 17 дэкрэтаў аб беатыфікацыі
Святы Айцец
10.05.2012 16:50

10 мая 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зацвердзіў 17 дэкрэтаў, якія датычаць беатыфікацыі 52 чалавек з Італіі, Аўстрыі, Эквадора, Чэхіі, Іспаніі, ЗША, Бразіліі, Францыі і Германіі. Сёння Пантыфік сустрэўся з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амато.

Сярод новых кандыдатаў да хвалы алтара 7 жанчын. 4 дэкрэты датычаць прызнання мучаніцтва 39 чалавек — святароў і свецкіх асобаў — з Чэхіі, Германіі і Іспаніі. У двух выпадках гаворка ідзе аб прызнанні цудаў праз заступніцтва двух Слугаў Божых, а 12 дэкрэтаў прызнаюць гераічныя цноты.

Асаблівай увагі заслугоўвае дэкрэт аб прызнанні цнотаў кс. Фелікса Францішка Маралеса з Кубы, які ў сваёй краіне ўшаноўваецца як народны герой, галоўным чынам за заслугі ў галіне культуры і навукі.

Сярод мучанікаў 35 святароў і 4 свецкія асобы, якія загінулі за веру: у 1611 г. у Чэхіі — Фрыдэрык Бахстэйн і 13 яго паплечнікаў, у 1936–1937 гг. у Іспаніі — 21 законнік і тры свецкія асобы, у 1944 г. у Германіі — італьянец Одоардо Факерыні.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.