Працягваецца дыялог Апостальскай Сталіцы і лефэўрыстаў |
Святы Айцец |
14.06.2012 16:13 |
«Мэтай сустрэчы было прадстаўленне ацэнкі Апостальскай Сталіцы тэксту, атрыманага ад Брацтва св. Пія Х 17 красавіка 2012 г., як адказ на „Дактрынальную прэамбулу” — прапанову поўнага адзінства з Апостальскай Сталіцай, якую перадала Брацтву Кангрэгацыя Веравучэння 14 верасня 2011 г.», — адзначылі ў Прэс-службе. Падчас сустрэчы быў прадстаўлены праект стварэння Персанальнай Прэлатуры як найлепшай магчымасці кананічнага прызнання Брацтва. «Статус трох біскупаў Брацтва св. Пія Х, якія адмоўна ставяцца да поўнага адзінства з Апостальскай Сталіцай, будзе разглядацца асобна», — паведамляе Ватыканскае радыё. На завяршэнне сустрэчы была выказана надзея, што праз далейшыя кансультацыі будзе дасягнута поўнае адзінства паміж Брацтвам св. Пія Х і Каталіцкім Касцёлам. |