Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Лефэўрысты яшчэ не адобрылі «дагматычную прэамбулу», неабходную для аднаўлення адзінства з Касцёлам
29.11.2011 16:01

Пра тое, што лефэўрысты не могуць адобрыць «дагматычную прэамбулу» ў цяперашнім выглядзе, паведаміў генеральны настаяцель Брацтва св. Пія Х біскуп Бэрнард Фэлей. Апостальская Сталіца прызнала гэты дакумент неабходным для аднаўлення поўнага адзінства і ўключэння Брацтва ў структуры Касцёла.

Біскуп Фэлей адзначыў, што ў бліжэйшыя дні прадставіць Апостальскай Сталіцы пазіцыю лефэўрыстаў. Іерарх указаў, што да прэамбулы далучана заўвага, паводле якой лефэўрысты могуць звярнуцца ў Ватыкан з прапановай магчымых мадыфікацый. Менавіта з просьбай аб істотных зменах у змесце прэамбулы біскуп Фэлей і плануе звярнуцца ў Ватыкан. Аднак рашэнне будзе сыходзіць ад кампетэнтных ведамстваў Рымскай Курыі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.