Ватыкан разгледзеў адказ лефэўрыстаў |
Дзяржава Ватыкан |
18.05.2012 13:51 |
На сесіі быў разгледжаны змест адказу, які Кангрэгацыя Веравучэння атрымала 17 красавіка 2012 г. ад генеральнага настаяцеля Брацтва св. Пія Х біскупа Бэрнарда Фэлей на «дактрынальную прэамбулу», якую, як прапанову поўнага адзінства з Апостальскай Сталіцай, перадала лефэўрыстам Кангрэгацыя Веравучэння і Камісія «Ecclesia Dei». Як паведамляе Ватыканскае радыё, статус трох біскупаў Брацтва св. Пія Х, якія адмоўна ставяцца да поўнага адзінства з Апостальскай Сталіцай, будзе разглядацца асобна. |