Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Поўнае адзінства лефэўрыстаў з Касцёлам адкладваецца
18.07.2012 15:15

Глава лефэўрыстаў біскуп Бернар Фэлле заявіў, што група, якую ён узначальвае, лічыць сябе католікамі, прызнае аўтарытэт Папы і Касцёла, але жадае захаваць сваю веру нязменнай.

Лефэўрысты, як паведамляе партал credo-ua.org, не лічаць магчымым для сябе прыняцце зместу «дактрынальнай прэамбулы», прадстаўленай Ватыканам 13 чэрвеня 2012 г. У інтэрв’ю для афіцыйнага партала лефеўрыстаў біскуп Фэлле падкрэсліў, што «Брацтва св. Пія Х» прагне і надалей «дыхаць» дзейнасцю свайго заснавальніка арцыбіскупа Марсэля Лефэўра.

Біскуп Фэлле рашуча выступіў супраць падзелаў у лоне лефэўрыстаў і заявіў, што ён і яго група не жадаюць будаваць «паралельны Касцёл» ці «паралельны настаўніцкі ўрад». «Мы абараняем веру ў прымат Біскупа Рыма і Касцёла, створанага Пятром, аднак адкідваем усё тое, што вядзе да „самазнішчэння Касцёла“», — указаў глава лефэўрыстаў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.