Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI заахвоціў аргенцінцаў да ўдзелу ў нацыянальным зборы ахвяраванняў для бедных |
Святы Айцец |
07.08.2012 15:33 |
Да дабрачыннага ўдзелу ў нацыянальным зборы ахвяраванняў для бедных заахвоціў аргенцінскіх католікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Акцыя пройдзе ў краіне 9 верасня ўжо ў 43-і раз. У пасланні біскупу Адольфа Урыёна, які кіруе камісіяй аргенцінскага епіскапату па дапамозе найбольш бедным рэгіёнам краіны, Папа заахвоціў «так паглыбіць любоў да Хрыста, каб, усё больш ідэнтыфікуючы сябе з Тым, хто, будучы багатым, для ўсіх нас стаў убогім, умець несці слова падтрымкі і любові найбольш патрабуючым братам». Папа даверыў Маці Божай з Лухан, апякунцы Аргенціны, плёны гэтай ініцыятывы і ўсіх яе ўдзельнікаў. Сабраныя сродкі будуць накіраваны ў 25 найбольш бедных дыяцэзій. У мінулым годзе падчас акцыі сабралі каля 2 мільёнаў еўра. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.