Папа да міністрантаў з Францыі: маеце цудоўную магчымасць узрастаць у сяброўстве з Езусам |
Святы Айцец |
29.08.2012 14:22 |
«Дарагія сябры, служэнне, якое вы верна рэалізуеце, дазваляе вам быць асабліва блізкімі да Хрыста ў Эўхарыстыі. Вы маеце вялікі гонар стаяць побач з алтаром і Панам. Усведамляйце важнасць гэтага служэння для Касцёла і саміх сябе. Гэта з’яўляецца для вас цудоўнай магчымасцю, каб узрастаць у сяброўстве і асабістых адносінах з Езусам», — сказаў Папа. Як інфармуе Ватыканскае радыё, Бэнэдыкт XVI заклікаў міністрантаў не баяцца дзяліцца з іншымі радасцю, якую яны атрымліваюць ад прысутнасці побач з Богам. «Няхай вашае жыццё стане сведчаннем шчасця, якое паходзіць ад блізкасці з Панам Езусам. І калі ў адзін цудоўны дзень вы пачуеце, што Ён кліча ісці за Ім шляхам святарства ці манаскага жыцця, адкажыце Яму», — дадаў Папа. |