Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю новаму паслу Літвы ў Ватыкане |
Святы Айцец |
06.09.2012 14:09 |
6 верасня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю новаму паслу Рэспублікі Літва ў Апостальскай Сталіцы Ірэне Вайшвілайтэ. Таксама Папа сустрэўся з арцыбіскупам Бруселя на пенсіі кардыналам Готфрыдам Даннеелсам і групай калумбійскіх біскупаў, якія прабываюць у Ватыкане з візітам ad limina Apostolorum. Новы пасол Літвы нарадзілася ў 1954 г. у Пасвалісе. У 1979 г. скончыла факультэт гісторыі мастацтва ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. У 1978–1986 гг. працавала ў Літоўскім інстытуце мастацтваў. У 1998 г. абараніла дактарат па гісторыі Касцёла ў Папскім грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. У апошнія гады была прарэктарам Еўрапейскага ўніверсітэта гуманітарных навук у Вільнюсе, які займаецца падрыхтоўкай студэнтаў з Беларусі. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.