Папа ў пасланні на Сусветны дзень харчавання: кааператыўная праца — жывы вопыт адзінства |
Святы Айцец |
17.10.2012 11:27 |
Як паведамляе Ватыканскае радыё, у пасланні Папа адзначыў станоўчую ролю кааператыўнай працы. «Як вядома, Каталіцкі Касцёл разглядае працу і кааператыўныя прадпрыемствы як жывы вопыт адзінства і салідарнасці, здольны пераадолець адрозненні і нават сацыяльныя канфлікты», — напісаў Пантыфік. Папа адзначыў, што дзейнасць кааператыўных гаспадарстваў не можа абмяжоўвацца выключна да эканамічнага вымярэння, а павінна спрыяць агульначалавечаму, сацыяльнаму, культурнаму і маральнаму ўзрастанню асобы. Бэнэдыкт ХVI падкрэсліў, што ў свеце, які намагаецца пераадолець цяжкасці, выкліканыя эканамічным крызісам, вопыт кааператываў уяўляе сабой новы тып эканомікі на службе чалавеку, якая адзначаецца бескарыслівасцю і адзінствам. (AG) |