Малітоўныя інтэнцыі Папы на лістапад |
Святы Айцец |
04.11.2012 13:38 |
Аб неабходнасці вернага сведчання Евангелля Бэнэдыкт XVI казаў і 12 мая 2010 г. у Фаціме падчас нешпараў, якія цэлебраваў для святароў, законнікаў, семінарыстаў і членаў касцёльных рухаў. Пантыфік тады нагадаў, што клопатам кожнага хрысціяніна, а тым больш асобаў, якія прысвяцілі сябе служэнню Богу, павінна быць вернасць уласнаму пакліканню. «Гэта выраз паслядоўнай, сапраўднай і глыбокай любові да Хрыста Святара», — адзначыў Святы Айцец. Па словах Папы, «жыццё ў асаблівым прысвячэнні ўзнікла для таго, каб нагадваць Божаму народу аб Евангеллі» . Святы Айцец адзначаў таксама, што праз сваю гарачую малітву, аскетызм, місійную і апостальскую дзейнасць такія людзі з’яўляюцца прадказаннем эсхаталагічнага Касцёла, які з пастаянствам і любоўю сузірае свайго Бога. (AG) |