Папа павіншаваў Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы з інтранізацыяй на пасаду |
Святы Айцец |
18.11.2012 15:14 |
18 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI павіншаваў Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадраса ІІ з інтранізацыяй на гэтую пасаду. Іерарх быў абраны кіраўніком Копцкай Царквы 4 лістапада. У пасланні Папа запэўніў Тавадраса ІІ у малітве аб багатых духоўных дарах, неабходных, каб весці духавенства і свецкіх вернікаў па шляху святасці, на карысць дабра народа і ўсяго свету, а таксама гармоніі грамадства ў цэлым. Як інфармуе Ватыканскае радыё, Святы Айцец узгадаў аб папярэдніку копцкага Патрыярха Шэнудзе ІІІ і яго ўкладзе ў справу экуменізму. «Яго клопат аб паляпшэнні адносін паміж хрысціянскімі Цэрквамі ўмацоўвае нашу надзею на тое, што ў адзін цудоўны дзень усе паслядоўнікі Хрыста стануць адно ў любові і згодзе, чаго так жадаў наш Пан», — напісаў Пантыфік, усведамляючы вялікія цяжкасці, якія чакаюць новаабранага Патрыярха ў духоўным і пастырскім служэнні. (AG) |