Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Сітуацыя хрысціян у Лівіі становіцца ўсё больш крытычнай |
05.03.2013 14:08 |
Чарговыя выпадкі насілля супраць хрысціян адбыліся ў Лівіі. 3 сакавіка ў Трыполі была ўчынена спроба забіць каталіцкага святара, а таксама ўжо другі раз за апошнія дні адбыўся напад на касцёл у Бенгазі на ўсходзе краіны.
Таксама ў Лівіі былі затрыманы больш за 50 хрысціян-коптаў, якія абвінавачваюцца ў прапаведванні сваёй веры.
Як паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, сітуацыя ў Лівіі становіцца ўсё больш крытычнай. Нягледзячы на запэўніванні ўладаў, што месцы культу будуць ахоўвацца, хрысціянскія вернікі рэгулярна становяцца ахвярамі мусульманскіх фундаменталістаў. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.