| Святы Айцец заклікаў да міру ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы | 
	| Святы Айцец | 
	| 27.03.2013 14:03 | 
|  Падчас агульнай аўдыенцыі 27 сакавіка Святы Айцец Францішак звярнуўся з заклікам аб міры ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы. «Я заклікаю, каб неадкладна было спынена насілле і рабаванні і каб як мага хутчэй было знойдзена палітычнае вырашэнне крызісу, якое б вярнула мір і згоду гэтай дарагой мне краіне, што ўжо на працягу доўгага часу пазначана канфліктамі і падзеламі», — сказаў Папа.
 Як паведамляе Ватыканскае радыё, Пантыфік адзначыў, што з увагай назірае за тым, што адбываецца ў гэтай краіне, і запэўніў у малітве «ўсіх тых, хто пакутуе, асабліва сваякоў ахвяраў, параненых і тых, якія згубілі дом ці былі вымушаны ўцякаць».
 Бангі — сталіцу Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі — 24 сакавіка захапілі баевікі паўстанцкай кааліцыі «Селека». Прэзідэнтам краіны абвясціў сябе лідар паўстанцаў.
 (AG) 
 |