Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Урад Егіпта падтрымаў закон аб выбарах з «рэлігійнай рэкламай»
04.04.2013 15:03

Верхняя палата ўрада Егіпта можа дазволіць выкарыстанне рэлігійных лозунгаў у часе перадвыбарчых кампаній. Новы закон аб выбарах канчаткова павінен быць прадстаўлены ў Вярхоўны канстытуцыйны суд.

Першапачатковы праект закона прадугледжваў забарону на рэлігійныя лозунгі для рэкламы палітычных партый. Згодна з артыкулам 61, вінаватых у парушэнні гэтай умовы чакала трохмесяцовае зняволенне і грашовы штраф памерам ад 550 да 1130 еўра.

Пра гэта са спасылкай на мясцовую прэсу перадае каталіцкае агенцтва Аўстрыі.

Камісія па выбарчых правах Савета Шура (верхняя палата егіпецкага ўрада) у нядзелю 31 сакавіка выступіла з ініцыятывай выдаліць вышэйзгаданы артыкул з закона. У склад Савета Шура ўваходзяць 264 выбаршчыкі, 59 працэнтаў з якіх з’яўляюцца дэлегатамі Партыі свабоды і справядлівасці братоў-мусульман, 21 працэнт — салафісцкай «Партыі святла». Мусульманскае братэрства выкарыстоўвае рэкламны слоган «Іслам з’яўляецца выйсцем».

Чарговыя парламенцкія выбары ў Егіпце павінны былі прайсці ў красавіку 2013 года. Аднак праз канфлікт, які ўзнік на падставе забароны на рэлігійныя лозунгі, выбары адклалі да восені. Паводле слоў прэзідэнта краіны Мухамеда Мурса, чакаецца, што дата выбараў будзе названая ў кастрычніку 2013 года.

 

(JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.